Усе навіны

Свірэпа пра перамогу «Мінска»: «Супернікі вырашаюць свае задачы. Калі супернік выйграў, нам трэба гуляць мацней»

5 ліпеня, 21:07

Паўабаронца мінскага «Дынама» Аляксандр Свірэпа пракаментаваў перамогу «Мінска» над «Тарпеда-БелАЗ» (1:0). У наступным туры ЧБ жодзінцы прымуць мінскае «Дынама».

– Нам без розніцы. Супернікі вырашаюць свае задачы, мы свае. Калі супернік выйграў, значыць нам трэба гуляць яшчэ мацней, каб выйграць.

– «Мінск» выйграў 1:0.

– Ну, віншую «Менск» з перамогай і «Тарпеда», што… Так склалася сітуацыя, таму нічога страшнага. Усе прайграюць, — сказаў Свірэпа.