Усе навіны

Кудравец можа перайсці ў маскоўскае «Дынама», галкіпера БАТЭ праглядалі на матчы з «Шахцёрам»

7 ліпеня, 15:37

Паводле інфармацыі Tribuna.com, галкіпер БАТЭ Андрэй Кудравец можа перайсці ў маскоўскае «Дынама». Галоўны трэнер Марцэл Лічка зацікаўлены ў гульцу. Трэнер брамнікаў «Дынама» Дзмітрый Ізотаў адглядаў Кудраўца на матчы з «Шахцёрам» у Барысаве.

Кудрацвец – выхаванец барысаўскай ДЮСШ-2. У бягучым сезоне брамнік правёў 14 матчаў у чэмпіянаце Беларусі, у якіх прапусціў 14 мячоў. У пяці матчах Кудравец згуляў «на нуль».