Усе навіны
Photo

Угартэ перайшоў у «ПСЖ» за 60 млн еўра

7 ліпеня, 16:55

«ПСЖ» абвясціў пра падпісанне кантракту з паўабаронцам Мануэлем Угартэ, які перайшоў са «Спортынга».

Клуб і гулец падпісалі пагадненне па супрацоўніцтве на 5 гадоў – да чэрвеня 2028 года.

Паводле інфармацыі інсайдара Фабрыцыа Рамана, трансфер 22-гадовага ўругвайца каштаваў парыжанам 60 мільёнаў еўра.

На працягу кар'еры Угартэ таксама выступаў за «Фамалікан» і «Фенікс» Монтавідэа. У мінулым сезоне ў складзе «Спортынга» ён правёў 47 матчаў.