Усе навіны

Тэн Хаг аб сыходзе дэ Хеа: «Згуляць 545 матчаў за «МЮ» – асаблівае дасягненне, тым больш для брамніка»

8 ліпеня, 18:58

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг пракаментаваў сыход Давіда дэ Хеа.

«Патрэбныя выдатныя якасці і характар, каб згуляць за «Манчэстэр Юнайтэд» хаця б адзін раз. Зрабіць гэта 545 разоў за 12 гадоў – асаблівае дасягненне, асабліва на пазіцыі брамніка, дзе кожная гульня ставіць цябе ў цэнтр увагі», - сказаў тэн Хаг.

Сёння Давід дэ Хеа абвясціў аб сваім сыходзе з «Манчэстэр Юнайтэд» пасля 12 гадоў у клубе. Нагадаем, замяніць іспанца ў «МЮ» можа брамнік «Інтэра» Андрэ Анана, з якім тэн Хаг працаваў у «Аяксе».