Усе навіны

Агент Пілка: «Хачу спыніць спекуляцыі – Коласаў пачне і скончыць сезон у мінскім «Дынама»

9 ліпеня, 12:59

Агент брамніка мінскага «Дынама» Аляксея Коласава Алёша Пілка адрэагаваў на навіны пра падпісанне кантракту пачаткоўца з «Філадэльфіяй».

– Не хачу нічога каментаваць і хачу спыніць далейшыя спекуляцыі. Коласаў пачне і скончыць сезон у мінскім «Дынама». Мы хочам падзякаваць «Флаерз» за іх давер і «Дынама» Мінск за іх разуменне і дапамогу ў наступным кроку да здзяйснення мары Аляксея, – заявіў Пілка.