Усе навіны

«Дынама» Мінск і «Тарпеда-БелАЗ» паўтарылі рэкорд ЧБ па вочных нулявых нічыіх

12 ліпеня, 20:08

Мінскае «Дынама» згуляла ўнічыю з «Тарпеда-БелАЗ» (0:0) у 15-м туры чэмпіянату Беларусі.

Гэты вынік – 10-ы ў гісторыі вышэйшай лігі, што з'яўляецца паўтарэннем рэкорду. Усяго каманды паміж сабой сустракаліся 53 разы. Таксама 10 нулявых нічыіх зафіксавана ў пары «Віцебск» – «Нёман» (54).

Дзевяць разоў без забітых мячоў заканчваліся паядынкі «Нёмана» і «Тарпеда-БелАЗ» (51), Восем разоў – мінскага «Дынама» і «Славіі» (41) і «Нёмана» і «Шахцёра» (68).