Усе навіны

Станіслаў Драгун: «Я палез не туды, куды трэба. Не трэба рабіць з мяне апазіцыянера. Гэта не мая вайна»

13 ліпеня, 16:13
7

Як паведамляе газета адміністрацыі Лукашэнкі, Станіслаў Драгун на сваёй прэс-канферэнцыі наконт завяршэння кар'еры выказаў сваё стаўленне да палітычных падзей у Беларусі.

– Хачу, кіруючыся ўласным вопытам, перасцерагчы футбалістаў, асабліва маладых, ад паспешных неабдуманых рашэнняў і заяў. Параіць ім засяродзіцца і займацца сваёй справай, футболам, гульнёй, і ні ў якім разе не лезці ў тыя нетры, у якіх нічога не разумееш. Нават калі раптам падасца, што разумееш тут усё. Прыклад гэтага – я. Чалавек, які палез не туды, куды трэба, не справіўся з тым ціскам, які аказваўся. Кожны павінен займацца сваёй справай, спартоўцы – спортам, футбалісты – футболам, а палітыкі – палітыкай.

– Вам даводзілася чуць у апошні час, што беларускіх футбалістаў называюць «маўчунамі», бо яны не агучваюць сваю грамадзянскую пазіцыю? Чаму футбалісты маўчаць?

– Думаю, шмат у чым таму, што гэтая тэма ўжо набіла аскому, ад яе стаміліся. Ціск усім надакучыў, усе жадаюць проста гуляць у футбол.

Не трэба рабіць з мяне апазіцыянера. Я не падпісваў ніякіх лістоў, нікуды не зʼехаў, я люблю сваю краіну, я хачу працаваць на карысць беларускага футбола, калі яму спатрэбяцца мае веды і назапашаны досвед.

Усім вядома запісанае футбалістамі відэа «супраць гвалту». Але мы запісвалі яго выключна з мірнай мэтай, супраць гвалту са ўсіх бакоў. І не меркавалі, што пасля яно будзе ўспрымацца як нейкае суперапазіцыйнае. Усе людзі супраць гвалту – гэта аксіёма. Аднак потым з нас зрабілі ворагаў рэжыму.

Я яшчэ перад хаосам 2020-га ў адным з інтэрв'ю сказаў: гэта не мая вайна. Я не палітык, я футбаліст. Гэтай пазіцыі прытрымліваюся і цяпер, – сказаў Драгун.

Паказаць яшчэ 7