Усе навіны

Юзэпчук стаў аўтарам першага гола сезону ў расійскім Д2

15 ліпеня, 20:30

25-гадовы абаронца маскоўскага «Тарпеда» Раман Юзэпчук стаў аўтарам першага гола сезону ў расейскім Д2. Беларус адкрыў лік на 32-й хвіліне сустрэчы з махачкалінскім «Дынама».

Адзначым, што другі беларускі футбаліст «Тарпеда» Глеб Шаўчэнка застаўся на лаўцы запасных. У складзе «Дынама» ў стартавым складзе выйшаў Руслан Лісаковіч.