Усе навіны

Молаш пра еўракубкі: «Не ўсё так дрэнна. Шмат хто любіць прыніжаць белфутбол, аднак у нас добры чэмпіянат»

17 ліпеня, 18:15

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш падзяліўся меркаваннем аб першых матчах кваліфікацыйных раўндаў беларускіх каманд у еўракубках.

– Не ўсё так дрэнна па выніках першых матчаў. Многія любяць прыніжаць наш футбол, аднак у нас добры чэмпіянат, кваліфікаваныя трэнеры. Трэба верыць, марыць, асабліва калі свае гуляюць у еўракубках. Тады ўсё атрымаецца, – сказаў Молаш.