Усе навіны

Аляксандр Суліма: «Савіцкага павіншавалі з днём нараджэння перамогай над «Вадуцам»

17 ліпеня, 23:53

Трэнер варатароў «Нёмана» Аляксандр Суліма пасля першага матча з «Вадуцам» (2:1) у першым раундзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый распавёў, як каманда павіншавала Паўла Савіцкага, які 12 ліпеня адзначыў 29-годдзе.

– Савіцкі святкаваў дзень нараджэння ў дарозе. Як яго каманда павіншавала?

– Паўла павіншавалі гэтай перамогай. Яе многія ад нас чакалі. Было шмат паведамленняў. Для Гродна гэта падзея – выдатна разумеем. Таму хацелі дабіцца станоўчага выніку.

– Дарога была доўгая. Хлопцы ў дарозе гулялі ў нарды і карты. Хто стаў чэмпіёнам турніраў?

– Чэмпіёна ў картах і нардах вызначым у канцы месяца, – сказаў Суліма ў эфіры праграмы «На грани фола».