Усе навіны

«Баварыя» цікавілася Гласнерам з «Крыстал Пэлас» – клуб не адпусціў трэнера

12 траўня, 11:21

«Баварыя» цікавілася магчымасцю запрашэння галоўнага трэнера «Крыстал Пэлас» Олівера Гласнера, піша Bayern & Germany.

Нямецкі клуб звярнуўся да 49-гадовага Гласнера пасля таго, як Рал Рангнік вырашыў застацца ў зборнай Аўстрыі, аднак «Крыстал Пэлас» даў зразумець, што не адпусціць трэнера.

Гласнер вельмі шчаслівы ў клубе, які ён узначаліў у лютым 2024 года. «Крыстал Пэлас» ідзе дванаццатым у табліцы чэмпіянату Англіі, каманда атрымала 4 перамогі і 1 нічыю ў апошніх 5 матчах.

Раней Гласнер ужо працаваў у Бундэслізе з «Вольфсбургам» і «Айнтрахтам», з якім перамог у Лізе Еўропы 2021/22.