Усе навіны

Раберта Дэ Дзербі: «Я вельмі рады за Мудрыка, у яго вялікі патэнцыял»

23 ліпеня, 15:32

Галоўны трэнер «Брайтана» Раберта Дэ Дзербі па выніках спарынгу з «Чэлсі» выказаўся наконт вінгера лонданцаў Міхаіла Мудрыка.

«Я вельмі рады за яго. У Мудрыка вялікі патэнцыял. Гэта выдатны гулец.

Я шчаслівы, калі мае былыя футбалісты добра гуляюць і дасягаюць чагосьці асаблівага ў новай камандзе», — сказаў Дэ Дзербі.

Раберта і Міхась разам працавалі ў «Шахцёры» у сезоне 2021/22.

«Брайтан» у мінулым сезоне пад кіраўніцтвам Дэ Дзербі ўпершыню ў гісторыі выйшаў у еўракубкі.