Усе навіны

«ПСЖ» цікавіцца 19-гадовым вінгерам «Нардшэланда», які можа згуляць на ўсіх пазіцыях у нападзе

23 ліпеня, 17:53

Левы вінгер «Нордшэланда» Эрнэст Нуамах патрапіў у сферу інтарэсаў «ПСЖ», паведамляе L’Equipe.

За гэтым 19-гадовым ганцам таксама сочаць «Рэймс» і «Ліль». У мінулым сезоне ён стаў найлепшым маладым гульцом чэмпіянату Даніі, аформіўшы 15+4 па сістэме гол+асіст. Нядаўна Эрнэст дэбютаваў за нацыянальную зборную Ганы.

Паводле інфармацыі на партале Transfermarkt, трансферны кошт Нуамаха складае 6 мільёнаў еўра, а яго кантракт з «Нардшэландам» разлічаны да чэрвеня 2026 года. Указваецца, што ганец можа згуляць не толькі на левым флангу атакі, але і закрыць пазіцыі форварда і правага вінгера.