Усе навіны

Трэнер «Асіповічаў» Дзмітрачкоў: «Асноўная праблема ў рэалізацыі момантаў»

23 ліпеня, 20:07

Галоўны трэнер «Асіповічаў» Ягор Дзмітрачкоў падзяліўся меркаваннем пра выступленне каманды ў Д2. Пасля 15 гульняў каманда займае апошняе, 17-е месца.

– У каманды цяжкае турнірнае становішча ў першай лізе. Як плануеце яго паляпшаць?

– Я ў пачатку чэмпіянату казаў яшчэ нашай прэс-службе, што мы сабраліся літаральна за два-тры тыдні да старту сезона.

Станаўленне, прыцірка адбываецца ў працэсе. Мы зараз больш-менш вызначыліся з касцяком, з якім можна працаваць, напрацоўваем узаемадзеянне і зрухі ёсць.

Цяпер асноўная праблема ў рэалізацыі момантаў. Плюс мы шукаем на пэўныя пазіцыі людзей. Калі атрымаецца – кімсьці ўмацуемся. Ёсць праблемы па цэнтральных абаронцах, хацелася б там бачыць узмацненне.

На жаль, не ў нашых магчымасцях кагосьці запрашаць, калі толькі будзе малады хлопец нейкі, які захоча развівацца. Таму будзем працягваць працаваць і пастараемся ўмацаваць склад.

– Яўген Елезарэнка пакінуў каманду, чаму так атрымалася?

– Гэта хутчэй яго рашэнне. Ён мясцовы хлопец, і не ў нашых рэаліях ад іх адмаўляцца, яны заўжды павінны быць пры камандзе. Гэта ягонае рашэнне. Мусіць, мы проста не сышліся ў метадах працы. Калі сапраўды я з ім з гэтай нагоды нават не размаўляў, – сказаў Дмитрачков.