Усе навіны

Усэйн Болт аб Мбапэ: «Я гатовы аднавіць кар'еру на адзін год за заробак 776 млн даляраў»

26 ліпеня, 08:14

Васьміразовы алімпійскі чэмпіён па лёгкай атлетыцы Усэйн Болт адрэагаваў на зарплату, якую прапануюць нападаючаму Кіліяну Мбапэ ў Саудаўскай Аравіі.

«Я гатовы аднавіць кар’еру на адзін год за заробак 776 млн даляраў», – напісаў Болт.

«Аль-Хілаль» прапанаваў «ПСЖ» 300 мільёнаў еўра за трансфер 24-гадовага француза, а самому форварду зарплату ў 200 мільёнаў, якая можа вырасці да 700 пасля камерцыйных выплат.

У 2018 годзе Болт правёў некалькі таварыскіх матчаў у складзе аўстралійскага «Сентрал Кост Марынерс».