Усе навіны

Сёння чакаецца вердыкт УЕФА адносна магчымага выключэння «Ювентуса» з Лігі канферэнцый

28 ліпеня, 15:56

Сёння чакаецца вердыкт УЕФА адносна магчымага выключэння «Ювентуса» з Лігі канферэнцый, паведамляе Reppublica.

Турынцы рызыкуюць атрымаць такое пакаранне з-за парушэння правілаў фінансавага фэйр-плэй.

Размова толькі пра справу, якую адкрыла УЕФА, гэта не тычыцца абвінавачанняў, якія разглядаюцца італьянскімі судамі.

Раней паведамлялася, што «Ювентус» быў гатовы добраахвотна адмовіцца ад удзелу ў якасці пакарання і не падаваць апеляцыю ў спартыўны арбітражны суд у Лазане (CAS), каб пазбегнуць санкцый на сезон-2024/25, у якім клуб спадзяецца згуляць у Лізе чэмпіёнаў.