Усе навіны

«Барселона» плануе паскардзіцца ва УЕФА, калі «ПСЖ» актывуе клаўсулу Дэмбелі.

31 ліпеня, 15:52
1

«Барселона» гатова «аб’явіць вайну «ПСЖ», калі парыжскі клуб актывуе пункт аб адступных у кантракце Усмана Дэмбеле. Уключна з сённяшнім днём клаўсула складае 50 мільёнаў еўра, а ўжо заўтра будзе складаць 100 млн.

На днях прэзідэнт і спартыўны дырэктар «Барселоны» правялі тэрміновую сустрэчу з гульцом, падчас якой спрабавалі пераканаць яго застацца. Хаві таксама ўгаворваў Дэмбеле не пераходзіць у «ПСЖ», але сёння стала вядома, што Усман прыняў палепшаную прапанову парыжскага клуба. Аб сваім рашэнні ён ужо апавясціў некалькіх партнёраў па «Барсе».

Паводле інфармацыі Mundo Deportivo, калі сёння «ПСЖ» актывуе клаўсулу і падпіша Дэмбеле за 50 млн еўра, то «Барселона» звернецца ва УЕФА з патрабаваннем правесці расследаванне адносна таго, ці прытрымліваюцца парыжане правілаў фінансавага фэйр-плэй і адкуль яны атрымліваюць свае фінансавыя рэсурсы.