Усе навіны

Дэмбеле вырашыў перайсці ў «ПСЖ» з-за таго, што «Барселона» прапаноўвала ўключыць яго ў здзелку па Мбапэ

31 ліпеня, 16:23

«Барселона» прапаноўвала «ПСЖ» грошы, а таксама Усмана Дэмбеле і Гаві ў абмен на Кіліяна Мбапэ.

Як паведамляе L'Equipe са спасылкай на асяроддзе гульца, менавіта гэта паўплывала на пастанову Усмана прыняць прапанову ад «ПСЖ». На думку француза, такія паводзіны каталонскага клуба не сыходзяцца са словамі прэзідэнта і галоўнага трэнера, якія пераконвалі яго ў тым, што ён важны для «Барсы» гулец.

Сітуацыя вакол Дэмбеле можа вырашыцца ўжо сёння «ПСЖ» спрабуе актываваць адступныя, пакуль яны не выраслі ўдвая.