Усе навіны

Game4Ukraine прыпынілі на 24-й хвіліне для авацый абаронцам Украіны

5 жніўня, 21:06

У Лондане, на стадыёне «Стэмфард Брыдж», праходзіць дабрачынны матч Game4Ukraine.

На 24-й хвіліне гульню прыпынілі, каб аддаць даніну павагі ўсім, хто змагаецца за свабоду Украіны. Запоўнены «Стэмфард Брыдж» і ўсе ўдзельнікі матчу зладзілі авацыі.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.