Усе навіны

Экс-трэнер «Энергетыка-БДУ» Бяляўскі: «Не ведаю, ці хопіць Марозаву гэтага запала і на другое кола»

6 жніўня, 08:42

Экс-трэнер «Энергетыка-БДУ» Уладзімір Бяляўскі распавёў, хто заменіць Ягорў Карпіцкага ў якасці галоўнага бамбардзіра чэмпіянату Беларусі.

– Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Карпіцкі з'ехаў за мяжу. Хто стане галоўным галеадорам лігі? Марозаў, Савіцкі ці нехта іншы?

– Ох, цяжка прадбачыць. Не ведаю, ці хопіць Марозаву гэтага запала і на другі круг. Яму яшчэ працаваць і працаваць над сабой. У яго няма такіх дадзеных, як у Шкурына і Абдзіхолікава, якія з «Энергетыкам» станавіліся найлепшымі бамбардзірамі лігі. Яны былі мацнейшыя. А такіх гульцоў, як Гена Блізнюк, я ўжо наогул не бачу сярод гульцоў нашага чэмпіянату.

Але пакуль выніковасць у Марозава ёсць, і добрая. Дай бог, хай яна толькі паляпшаецца. А Савіцкі... баюся, як было ў яго не было праблем з траўмамі. Гэта палачка-ратавалачка «Нёмана». Яго выніковасць таксама ад яго нікуды не дзенецца. Ну і яшчэ іншы ж дынамавец ёсць – Бакіч. Вось паспяхова правёў нядаўна кубкавы матч. Яму б больш гульнявой практыкі, і тады таксама напэўна змог бы пазмагацца за званне yfqлепшага бамбардзіра лігі, – сказаў Бяляўскі.