Усе навіны
Video

Японскі брамнік Судзукі адхіліў прапанову «МЮ» дзеля «Сэнт-Труйдэна»

7 жніўня, 16:40

Брамнік «Урава Рэд Даймандз» і зборнай Японіі Зіён Судзукі стане гульцом «Сэнт-Труйдэна», паведамляе Manchester Evening News.

На гульца таксама прэтэндаваў «Манчэстэр Юнайтэд», які ўзгадніў з бельгійскім клубам суму трансферу, але сам Судзукі аддаў перавагу камандзе Торстэна Фінка.

Нагадаем, што «Сэнт-Труйдэнам» валодае японская кампанія DMM.com. Разам з Судзукі ў камандзе будзе 8 японскіх футбалістаў.