Усе навіны

Кірыл Альшэўскі: «Нам удалося забіць «Арысу» тую колькасць галоў, якая магла гарантаваць БАТЭ выхад у наступную стадыю»

10 жніўня, 08:28

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі паразважаў пра тое, чаму барысаўчане не змаглі прайсці «Арыс».

– Што здарылася ў двух матчах з «Арысам»?

– Аказаліся ў пэўны момант слабейшымі за нашага апанента, вось і ўсё. З іншага боку, нам удалося забіць тую колькасць галоў, якая магла гарантаваць нам выхад у наступную стадыю. Але было занадта шмат памылак у абароне, прычым вельмі простых, гэта больш датычыцца першага матчу. Адпаведна, калі мы іх дапускаем, то ў нас няма магчымасці рухацца далей.

– На варотах гуляе 19-гадовы Кудравец, які ў сярэднім прапускае кожныя 16 хвілін. Гэта кажа пра давер да яго ці ж пра праблемы з брамкавай лініяй?

– У нас няма праблем з варатарамі. Прапушчаныя галы – следства не толькі памылак галкіпера, але і ўсёй каманды. Абарона пачынаецца ж не з варатара, а з лініі атакі. Кудравец – найлепшы варатар Беларусі-2022 года, адзін з перспектыўных не толькі ў Беларусі, але і постсавецкай прасторы. Ёсць пэўная цікавасць да яго, а датычна матча з «Арысам» не скажу, што ён падвёў, а наадварот шмат выручаў нас, – сказаў Альшэўскі.