Усе навіны

Мбапэ не збіраецца пакідаць «ПСЖ» улетку. У такім выпадку ён не будзе гуляць да канца сезона

10 жніўня, 16:23

Форвард «ПСЖ» Кіліян Мбапэ заявіў прэзідэнту клуба Насеру Аль-Хелайфі, што ён не збіраецца сыходзіць з каманды ў летняе міжсезонне, паведамляе Le Parisien. Кантракт гульца заканчваецца праз год, пасля чаго ён зможа пайсці як вольны агент. У клубе ў сваю чаргу вырашылі, што ў такім выпадку ён увогуле не будзе гуляць за парыжан у сезоне-2023/24. Форвард не збіраецца падаўжаць кантракт. У «ПСЖ» лічаць, што ён дамовіўся з «Рэалам» аб пераходзе на правах свабоднага агента праз год. Пры гэтым ён не далучыцца да мадрыдскага клуба гэтым летам. Мбапэ таксама раней адхіліў прапанову «Аль-Хілаля» з заробкам у 200 мільёнаў еўра ў год і магчымасцю праз год перайсці ў «Рэал». Нападаючы адмовіўся працягваць кантракт, таму што адчуваў сябе адданым з-за таго, што «ПСЖ» не змог падпісаць Бернарду Сілву і Роберта Левандоўскага, хаця ў клубе яму абяцалі набыццё топ-гульцоў. 24-гадовы нападаючы ў мінулым сезоне правёў 43 матчы за «ПСЖ». У яго актыве 41 гол і 10 асістаў.