Усе навіны

Экс-суддзя ЧБ Аніхімоўскі: «Я за ўсё футбольнае жыццё не чуў такога трызнення, колькі за год працы пад кіраўніцтвам Лецягі»

11 жніўня, 16:45

Экс-суддзя чэмпіянату Беларусі Віталь Аніхімоўскі пракаментаваў перастаноўкі ў Дэпартаменце судзейства і інспектавання АБФФ.

«Карупцыянер і дробны хабарнік, які завіс глыбока ў 70-х. Ен наладзіў цэлую сістэму адкатаў і «падзяк». Атрымаўшы пасаду начальніка суддзяў краіны, ён нават не папрацаваў вывучыць самыя элементарныя правілы гульні. Я за ўсё футбольнае жыццё не чуў такога трызнення, колькі за 1 год працы пад яго кіраўніцтвам.

Для многіх яго звальненне – сапраўднае свята. І толькі, дзесьці ў Гродзенскай вобласці, цяпер сумуе купка майстроў з піўнымі жыватамі, якія думалі, што ўся гэтая казка надоўга.

Новым начальнікам будзе Уладзімір Кузьмін. Думаю, для многіх гэта, хутчэй, добрая навіна. Дастаткова моцны тэарэтык. Я часта прыслухоўваўся да яго меркавання адносна спрэчных эпізодаў.

Вядома, пра сумленнасць і празрыстасць у сучаснай Беларусі казаць не даводзіцца, але нешта карыснае для арбітраў краіны гэты чалавек дакладна ў стане зрабіць», – пракаментаваў Аніхімоўскі.