Усе навіны

«Ман Сіці» ў трэцім запар матчы з «Бёрнлі» на «Тэрф Мур» забіў да 5-й хвіліны

12 жніўня, 10:54

У 1-м туры АПЛ «Манчэстэр Сіці» ў гасцях разграміў «Бёрнлі» – 3:0.

Гэта трэці матч на «Тэрф Мур» запар, у якім «Сіці» вызначыўся голам на 5-й хвіліне ці раней. У гэтай гульні Эрлінг Холанд забіў на 4-й хвіліне.

У сезоне 2021/22 Кевін дэ Брунэ адкрыў лік на 5-й хвіліне (2:0), у 2020/21 – Габрыэль Жезус на 3-й (2:0).