Усе навіны

«ПСЖ» абвясціў пра пераход Дэмбеле

12 жніўня, 12:59

Вінгер зборнай Францыі Усман Дэмбеле афіцыйна стаў гульцом «ПСЖ». Бакі заключылі кантракт на 5 гадоў. У новым клубе гулец будзе выступаць пад 23-м нумарам.

Папярэднім клубам Дэмбеле была «Барселона», у якой ён выступаў з 2017 года. У складзе «сіне-гранатавых» француз тройчы стаў чэмпіёнам Іспаніі, выйграў два нацыянальныя Кубкі і Суперкубкі. Статыстыка выступленняў Усмана ў «Барселоне» і іншых клубах, а таксама зборнай Францыі – тут.

Пра фінансавыя дэталі здзелкі не паведамляецца, але была інфармацыя, што сума трансферу склала 50 мільёнаў еўра, з якіх «Барселона» атрымае толькі палову. «ПСЖ» скарыстаўся клаўсулай, якая была даступная да 1 жніўня.