Усе навіны

Мбапэ адкрыты для перамоваў па працягу кантракту з «ПСЖ», сыход Неймара паўплываў на яго рашэнне

13 жніўня, 15:40

Форвард «ПСЖ» Кіліян Мбапэ змяніў пазіцыю па падаўжэнні кантракту з парыжанамі, які мінае летам наступнага года, паведамляе журналіст Foot Mercato Санці Аоўна.

Па інфармацыі крыніцы, зараз 24-гадовы француз адкрыты для перамоваў пра працяг супрацоўніцтва. На яго рашэнне паўплывала трансферная кампанія клуба і будучыня Неймара, які хутчэй за ўсё пакіне каманду.

«ПСЖ» са свайго боку таксама настроены аптымістычна па працягу кантракта з Мбапе.

Раней француз вярнуўся да трэніровак у агульнай групе «ПСЖ».