Усе навіны

«Мілан» падняў кошт Круніча з 10 да 12-15 млн еўра

15 жніўня, 17:25

Мілан павысіў кошт паўабаронцы Радзе Круніча, паведамляе Calciomercato.

Спачатку «расанеры» прасілі 10 млн еўра, але калі «Фенербахчэ» спачатку прапанаваў 4 млн, а затым 7 – італьянцы запатрабавалі 12-15 млн еўра.

«Фенербахчэ» ужо дамовіўся з Крунічам, што той будзе атрымліваць 3-3, 5 млн еўра ў год. Цяпер у «Мілане» яго заробак складае 1,2 млн еўра, аднак «расанеры» гатовы прапанаваць яму новы кантракт з лепшымі ўмовамі.

Круніч гуляе за «Мілан» з лета 2019 года, калі яго падпісалі з «Эмполі» за 8,6 млн еўра. У мінулым сезоне ён забіў 1 мяч і аддаў 1 галявую ў 34 матчах.