Усе навіны

Неймар перайшоў у «Аль-Хілаль»

15 жніўня, 19:48

«Аль-Хілаль» абвясціў пра трансфер форварда «ПСЖ» Неймара.

Раней паведамлялася, што 31-гадовы бразілец падпіша двухгадовы кантракт з заробкам блізу 100 мільёнаў еўраў за сезон і шэрагам льгот, а «ПСЖ» атрымае за яго амаль 100 мільёнаў еўра.

«Аль-Хілаль» у мінулым сезоне фінішаваў трэцім у чэмпіянаце Саудаўскай Аравіі.

Неймар у сезоне 2022/23 забіў 18 галоў і зрабіў 17 асістаў у 29 матчах за «ПСЖ».

«ПСЖ» падпісаў Неймара летам 2017 года з «Барселоны» за 222 мільёны еўра. За 6 гадоў у клубе футбаліст адзначыўся 118 забітымі мячамі і 77 выніковымі перадачамі ў 173 сустрэчах.

Разам з «ПСЖ» Неймар 5 разоў стаў чэмпіёнам Францыі, заваяваў 3 Нацыянальныя кубкі і 3 Суперкубкі, а таксама Кубак французскай лігі.