Усе навіны

Дубль Наско не дапамог «Бунедкору» выйсці ў 1/4 фіналу Кубка Узбекістана

16 жніўня, 19:45

Беларускі паўабаронца Аляксей Наско адзначыўся дублем за «Бунедкор» у 1/8 фіналу Кубка Узбекістана супраць «Сурхана» яшчэ аднаго беларуса Арцёма Сокала.

Аднак выніковая гульня Наско не дапамагла яго камандзе прабіцца ў наступную стадыю. «Сурхан» здолеў вырваць перамогу ў дадатковы час – 3:2.

Адзначым, што Наско забівае ў другім паядынку запар. У мінулай гульні пераможны мяч беларуса дазволіў «Бунедкору» ўзяць верх над «Андыжанам» (2:1) у чэмпіянаце Узбекістана.

Усяго на рахунку Наско 4 мячы ў 19 гульнях за «Бунедкор».