Усе навіны

«Нёман» зарабіў 850 тысяч еўра за ўдзел у кваліфікацыі ЛК

18 жніўня, 08:21

Учора, 17 жніўня, «Нёман» разгромна саступіў «Цэле» (1:4) і скончыў свой выступ у кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

За бягучы розыгрыш ЛК гродзенцы зарабілі 850 тысяч еўра. «Нёман» атрымае па 100 тысяч за ўдзел у кожным раўндзе і 550 тысяч за за вылет у трэцяй стадыі кваліфікацыі.