Усе навіны

Луіс Энрыке – на пытанне пра адсутнасць Мбапэ: «Ведаю, што вы любіце спрэчкі, але я буду вырашаць гэта па-свойму»

20 жніўня, 12:09

Галоўны трэнер «ПСЖ» Луіс Энрыке адказаў на пытанні журналістаў пасля нічыёй з «Тулузай» (1:1) у 2-м туры Лігі 1.

– Як вы растлумачыце адсутнасць Кіліяна Мбапэ ў стартавым складзе?

– У гэтым я разбіраюся са сваімі гульцамі і трэнерскім штабам. Ведаю, што вы любіце спрэчкі, але я буду вырашаць гэта па-свойму.

– Што вы думаеце пра дэбют Усмана Дэмбеле?

– Ён згуляў вельмі добра. Гэта гулец, які стварае розніцу і ведае, як дзейнічаць у сітуацыях сам-насам. Ён здольны лёгка адцягваць на сябе гульцоў, што аблягчае задачу. Усману ўсё яшчэ не хапае хуткасці, але я лічу, што ён правёў вельмі добры матч, – сказаў Энрыке.

Учорашні матч супраць «Тулузы» Мбапэ і Дэмбеле пачалі на лаўцы запасных, але ўжо на пачатку другога тайма разам выйшлі на замену. На 60-й хвіліне Кіліяну ўдалося зарабіць, а затым рэалізаваць пенальці.