Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «Мы вельмі рады, што ёсць зацікаўленасць футбалістамі «Дынама»

20 жніўня, 20:29

Галоўны трэнер менскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка пракаментаваў цікавасць з боку «Газіянтэпа» да Уладзіслава Марозава.

– У параўнанні з матчам супраць «Славіі» была дастаткова сур'ёзная ратацыя. Уладзіслаў Марозаў, вакол якога шмат чутак, застаўся на лаўцы запасных. Чаму?

– Мы чуткі не каментуем. Ёсць выразная пазіцыя нашага футбольнага клуба, і мы з кіраўніцтвам дамовіліся, што не будзем звяртаць увагі на чуткі. Зразумела, што ў хлопцаў нашай каманды ёсць пэўная зацікаўленасць. Гэта радуе. Значыць, ёсць плён нашай працы – і ў трэніровачным працэсе, і ў гульнявым плане. Мы вельмі рады, што ёсць зацікаўленасць нашымі футбалістамі.

Што тычыцца стартавага складу, то са «Слуцкам» мы згулялі пры іншай тактычнай расстаноўцы. Выкарыстоўвалі Глеба Жэрдзева і Андрэя Рылача на флангах атакі. Глеб пацвердзіў сваё выканальніцкае майстэрства, забіўшы другі гол. У нейкай ступені ён прадвызначыў зыход матчу пераможным голам.

Пакінулі Марозава ў запасе, каб ён потым выйшаў і дапамог. Што ён у прынцыпе і зрабіў, – сказаў Скрыпчанка.