Усе навіны

Скрыпчанка – пра перанос матчу з БАТЭ: «Жадаем поспеху барысаўчанам у ЛК. Паўзу запоўнім спарынгам з «Астраўцом»

21 жніўня, 13:45
5

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка, пасля пераможнай гульні са «Слуцкам» (2:1) у 18-м туры вышэйшай лігі, пажадаў поспеху БАТЭ ў Лізе канферэнцый.

«Вядома ж, мы жадаем БАТЭ пастарацца прайсці ў групу Лігі канферэнцый. Усё ж гэта прэстыж нашага клубнага футбола. Склаліся такія абставіны, перанос на нявызначаны тэрмін. Даў хлопцам два заслужаныя выхадныя. А ў нядзелю, 27 жніўня, мы згуляем кантрольна-навучальны матч з «Астраўцом», – сказаў Скрыпчанка.