Усе навіны

Трэнер маскоўскага «Тарпеда» Клотэт: «Юзэпчук выдатна адаптаваўся да каманды, у Шаўчэнкі гэты працэс працягваецца»

21 жніўня, 22:53

Галоўны трэнер маскоўскага «Тарпеда» Жазэп Клотэт падзяліўся меркаваннем пра беларускіх футбалістаў Рамана Юзапчука і Глеба Шаўчэнку.

− Юзапчук гуляе звычайна крайняга абаронцы, але можа перамяшчацца бліжэй да цэнтра, дзейнічаць злева, як у Беларусі, ці справа − дзе яго спрабуем мы. Раман і Глеб − добрыя гульцы, у якіх дастаткова навыкаў, каб гуляць на высокім узроўні.

Юзапчук выдатна адаптаваўся да каманды, у Шаўчэнка гэты працэс працягваецца.

Адзін з маіх знаёмых сказаў, што ў Беларусі з'яўляецца шмат талентаў, і калі я пачуў, што ёсць такі гулец як Шаўчэнка, мы прыгледзеліся да яго і вырашылі, што ён будзе часткай нашай каманды.

Глеб праваногі гулец, добры крайні абаронца, дзейнічае дастаткова агрэсіўна, у яго шмат карысных навыкаў. Шаўчэнка працягвае адаптавацца ў калектыве і ўжо прыносіць карысць камандзе. Я б, вядома, хацеў купіць Раберта Карласа, але ён ужо завяршыў кар'еру.

− Трэнерам зборнай Беларусі таксама стаў іспанец Карлас Алос. Ці не звязваўся ён з вамі?

− Я ведаю, што ён стаў трэнерам зборнай Беларусі, але, на жаль, асабіста мы не знаёмыя. Але ў нас ёсць некалькі агульных сяброў і, вядома, калі ён захоча атрымаць інфармацыю аб гульцах, я яе яму дадам. Абодва нашыя беларусы – Шаўчэнка і Юзапчук – уваходзяць у склад нацыянальнай каманды.

− Але ў пашыраны склад зборнай, які якраз абвясцілі сёння, яны не патрапілі.

− Гэта рашэнне трэнера, − сказаў Клотэт.