Усе навіны

«Барселона» і «Ман Сіці» вядуць перамовы датычна кошту арэнды Канселу

23 жніўня, 08:29

«Барселона» і «Ман Сіці» працягваюць весці перамовы адносна трансферу Жаау Канселу.

Паводле інфармацыі Фабрыцыа Рамана, цяпер клубы ўзгадняюць кошт арэнды і які працэнт заробку партугальца возьмуць на сябе «гараджане».

Раней паведамлялася, што каталонцы змогуць выкупіць абаронцу прыкладна за 30 мільёнаў еўра, але выкуп можа стаць абавязковым, калі будуць выкананы пэўныя ўмовы.

Нагадаем, Канселу перайшоў у каманду Пепа Гвардыёлы летам 2019 года. Тады «Ман Сіці» заплаціў «Ювентус» за гульца 65 млн еўра.

Апошнія паўгода футбаліст выступаў на правах арэнды за «Баварыю» з-за канфлікту з 52-гадовым іспанцам.