Усе навіны

Шчарбіцкі блізкі да вяртання на поле, але перастрахоўваецца («РБ Спорт»)

23 жніўня, 20:58

Беларускі галкіпер «Урала» Дзяніс Шчарбіцкі блізкі да вяртання на поле, але перастрахоўваецца, каб не атрымаць рэцыдыў. Пра гэта паведамляе «РБ Спорт».

– У Шчарбіцкага даўняя траўма, там больш псіхалагічны момант. Ён проста доўга не гуляў і ўжо перастрахоўваецца. У яго адбывалася падобная гісторыя ў БАТЭ – ён ужо быў здаровы, лекары казалі, што можна гуляць, але Дзяніс перастрахоўваўся, – цытуе выданне крыніца.

Нагадаем, Шчарбіцкі апошні раз выходзіў на поле 21 жніўня 2022 года. Галкіпер прапусціў вялікую колькасць часу з-за траўм, а затым трапіў у «чорны спіс» «Мінспорту», з фігурантамі якога было забаронена падпісваць кантракты ў рэжымнай Беларусі.