Усе навіны

Мікалай Хадасевіч: «Альшэўскі ўключыў Гвардыёлу і не рабіў замены да 77-й хвіліны. БАТЭ – наймяртвейшая каманда па функцыянальнасці»

25 жніўня, 09:41
12

Беларускі журналіст Мікалай Хадасевіч на сваім YouTube-канале «Hodasevich-LIVE» падзяліўся эмоцыямі пасля паражэння БАТЭ ад «Балкані» (1:4) у першым матчы кваліфікацыйнага раўнда плэй-оф Лігі канферэнцый.

«Калі вы мяне спытаеце, чаму да 77-й хвіліны не было замен, я з вамі таксама пагаджуся. Кірыл Альшэўскі, мусіць, уключыў Пепа Гвардыёлу, каб вось усё гулялі, колькі ім гуляецца.

Зусім мёртвая, прабачце, я не буду ўжо выбіраць слоў, мёртвая каманда з пункту гледжання функцыянальнасці, якая ўвогуле прайграе адзінаборствы, дзесьці там спрабуе распаліць, але не атрымліваецца. І толькі ў 77-й хвіліне трайная замена, дзе выходзіць Антылеўскі, выходзіць Падстрэлаў, выходзіць Ісламавіч, вядома, гэта глабальна ні на што не ўплывае», – сказаў Хадасевіч.