Усе навіны

Верамко дыскваліфікаваны на тры гульні за абразу арбітра пасля матчу «Тарпеда-БелАЗ» – «Белшына»

25 жніўня, 13:18
6

Па выніках паседжання КДК АБФФ трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Сяргей Верамко атрымаў пакаранне ў выглядзе дыскваліфікацыі на 3 матчы і штрафу ў памеры 15 базавых велічынь.

Нагодай сталі паводзіны Верамко пасля завяршэння матча 18-га тура «Тарпеда-БелАЗ» – «Белшына» (1:1).

«Па заканчэнні матчу ў калідоры каля судзейскай раздзявалкі да асістэнта рэферы падышоў трэнер каманды «Тарпеда-БелАЗ» Верамко Сяргей і ў грубай нецэнзурнай форме выказаў незадаволенасць працай судзейскай брыгады. Выкарыстоўваў грубыя і абразлівыя выразы ў адрас судзейскай брыгады», – гаворыцца ў пратаколе гульні.

Паказаць яшчэ 6