Усе навіны

Валерый Ісаеў: «Кошт Карпіцкага каля 500 тысяч еўра. 130 заплачаных «Шахцёру» – махлярства чыстай вады»

26 жніўня, 12:01
1

Беларускі агент Валерый Ісаеў пракаментаваў інфармацыю пра размеркаванне грошай за трансфер Ягора Карпіцкага ў «Крылы Саветаў».

– Я думаю яго трансфер з улікам таго, які быў маркетынг, што ў прэсе пісалі пра цікавасць адтуль, адтуль, адтуль, і ўлічваючы сітуацыю «Шахцёра», яго кошт быў каля 500 тысяч еўра. Калі б ён працягнуў гуляць і забіў бы яшчэ столькі ж мячоў, то зыходзячы з таго, што ён нападаючы, зыходзячы з таго, што я яго патэнцыял ацэньваю вельмі высока, калі б ён застаўся ў «Шахцёры» да канца сезона, калі б «Шахцёр» знайшоў бы для гэтага довады, рычагі, то яго кошт мільён.

130 – ну ці гэта проста хтосьці схлусіў, а калі схлусіў, то «Шахцёр» павінен з абвяржэннем выступіць. Не можа гэты гулец каштаваць 130 тысяч долараў. І зноў жа, ён гулец складу, яму плацілі заробак, за яго плацілі кампенсацыю. Добра б там у яго быў гадавы кантракт і яшчэ нейкія моманты былі. Тут «Шахцёр» цалкам гаспадар становішча быў. Я не сцвярджаю, але мне здаецца, калі вось у такой прапорцыі было выплачана, то гэта вядома ж махлярства чыстай вады, – сказаў Ісаеў.