Усе навіны

«Эвертан» дамовіўся з «Удынезэ» пра трансфер Бэту за суму больш за 30 млн еўра

27 жніўня, 11:00

«Удынезэ» прыняў прапанову «Эвертана» пра пераход нападаючага Бэту, паведамляе Фабрыцыа Рамана.

Сума трансферу павінна скласці больш за 30 млн еўра. Гулец пройдзе медагляд у нядзелю.

Бэту выступае за «Удынэзэ» са жніўня 2021 года. Спачатку ён быў арандаваны на адзін сезон у «Партымоненсе», пасля чаго італьянскі клуб выкупіў яго за 7 млн еўра.

У мінулым сезоне нападаючы забіў 10 галоў і аддаў 2 асіста у 34 матчах.