Усе навіны

«Тотэнхэм» хоча арандаваць у «Барселоны» Фаці

30 жніўня, 11:40

Інсайдар Фабрыцыа Рамана паведаміў, што «Тотэнхэм» кантактуе з «Барселонай», каб дамовіцца пра арэндзу Ансумане Фаці да чэрвеня 2024 года.

Цяпер абмяркоўваюцца ўмовы пагаднення, «Барса» хоча, каб «шпоры» плацілі 20-гадоваму іспанцу 100% яго заробку.

Таксама гульца прапанавалі «Чэлсі».

У мінулым сезоне Фаці забіў 10 мячоў і зрабіў 4 асісты ў 51 матчы за «Барселону».