Усе навіны

Траўміраваны Карпіцкі і яшчэ 22 гульцы выкліканы ў зборную Беларусі U-21

31 жніўня, 12:49

Галоўны трэнер маладзёжнай зборнай Беларусі Сяргей Ясінскі назваў ігракоў, якія выкліканы ў каманду на вераснёўскі збор.

Адзначым, у спісе прысутнічае нападаючы «Крылаў Саветаў» Ягор Карпіцкі, які аднаўляецца ад траўмы.

Матчы кваліфікацыі маладзёжнага чэмпіянату Еўропы УЕФА 2025 года супраць аднагодкаў з Фарэрскіх астравоў і Партугаліі пройдуць у Ерэване 7 і 12 верасня. Абодва матчы пачнуцца ў 16:30 па мінскім часе.

Нагадаем, што з сакавіка 2022-га ўсе клубы і зборныя Беларусі могуць праводзіць дамашнія матчы выключна на нейтральнай тэрыторыі і без гледачоў на трыбунах. Такое рашэнне прынятае з-за вайны ва Украіне, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Брамнікі: Міхаiл Казакевіч («Дынама-Брэст»), Фёдар Лапавухаў («Дынама-Мiнск»), Арцём Каратай («Славія-Мазыр»).

Абаронцы: Глеб Якушэвіч, Максім Касараб (абодва – «Мінск»), Ілля Маскаленчык («Зеніт-2», Санкт-Пецярбург, Расія), Ян Скібскі («Віцебск»), Мікіта Бурак («Дынама-Брэст»), Мікіта Баранок («Шахцёр», Салігорск).

Паўабаронцы: Руслан Лісаковіч («Дынама», Махачкала, Расія) Кірыл Зіновіч («Віторыя», Партугалія), Арцём Шуманскі («Арыс», Лімасол, Кіпр), Андрэй Рылач («Дынама-Мінск»), Данііл Душэўскі, Юлій Кузняцоў (абодва - «Мінск»), Глеб Роўда («Іслач», Мінскі раён), Максім Кавалевіч, Іван Зянько (абодва - «Шахцёр», Салігорск).

Нападаючыя: Ілля Чарняк («Каспій», Актаy, Казахстан), Ягор Карпіцкі («Крылы Саветаў», Самара, Расія), Цімафей Мартынаў («Мінск»), Уладзіслаў Ложкін («Туран», Туркестан, Казахстан), Герман Баркоўскі ( «Энергетык-БДУ», Мінск).