Усе навіны

Трэнер «Дынама-БДУФК» Малееў: «Неабходныя моманты мы ўбачылі і, магу сказаць, добра гатовыя да гульні супраць «Агарысты»

6 верасня, 12:28

Галоўны трэнер «Дынама-БДУФК» Юрый Малееў падзяліўся чаканнямі ад надыходзячага матчу кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.

– У плане падрыхтоўкі ў нас усё так, як і павінна быць. Харчаванне, пражыванне, размяшчэнне – усё адпавядае ўзроўню жаночай лігі чэмпіёнаў. Жывем і трэніруемся мы, дарэчы, на базе федэрацыі футбола Малдовы, гэта ўжо гаворыць пра многае. Адзіны момант, два дні не вельмі пашанцавала нам тут з надвор'ем і таму поля трохі ў пабітым стане, але, тым не менш, вельмі добрага якасці. Упэўнены, праблем у трэніроўках нашай каманды не ўзнікне.

– На Лігу чэмпіёнаў вашы падапечныя адправіліся, калі так можна выказацца, ва ўсечаным складзе: Таццяна Петрусевіч, Дарʼя Манюкова і Віта Нікалаенка адсутнічаюць у заяўцы праз траўмы. Страта ключавых гульцоў моцна адабʼецца на камандзе?

– Адсутнасць трох гульцоў асноўнага складу безумоўна накладвае свой адбітак. Але футбола без траўмаў не бывае, прыйдзецца выходзіць з гэтага становішча. Ёсць маладыя дзяўчаты, здольныя замяніць адсутных на поле, яны і атрымаюць свой шанец.

– Наколькі добра вам ужо ўдалося вывучыць будучага суперніка? Ці ёсць нейкія моманты, на якія асабліва стараліся звярнуць увагу?

– Так, у нас быў тэарытычны занятак, прысвечаны «Агарысце». Мы паглядзелі і моцныя, і слабыя бакі каманды, пастараліся вывучыць іх стандартныя палажэнні і іншыя важныя дэталі. У прыватнасці разбіралі фінал жаночага кубка Малдовы, у якім яны атрымалі перамогу. Шчыра кажучы, цяжка было знайсці матэрыялы з улікам таго, што той жа Wyscout пакінуў наш рынак, таму збіралі інфармацыю праз знаёмых. Але ўсё ж, неабходныя моманты мы ўбачылі і, магу сказаць, добра гатовыя да гульні.

– Ці разбіралі вы тэарэтычнага апанента па групе, з якім згуляеце ў выпадку перамогі, або сканцэнтраваны толькі на першай гульні?

– Не, у любым выпадку, мы вывучаем і магчымых нашых супернікаў. Літаральна нядаўна дарэчы яны адкрывалі сезон у Галандыі і гэтыя гульні «Аякса» у нас ужо ёсць, таму матэрыялу для працы хапае і ўяўленне пра іх я маю добрае. Калі мы прыкладзем усе намаганні, каб атрымаць перамогу над чэмпіёнам Малдовы, то ў нас будзе дастаткова ежы для разважанняў.

– Нярэдка каманды перад Лігай чэмпіёнаў карэктуюць як тактыку, так і схему. Ці плануеце падобныя змены?

– Не бачу сэнсу гэтага рабіць. Плюс у нас не так шмат часу, каб нешта мяняць, ды і кадравае пытанне, пра якое мы ўжо з вамі казалі, не дазволіць гэтага здзейсніць, таму ніякіх зменаў у тактычнай схеме не будзе. Спосаб вядзення гульні – гэта ўжо іншае пытанне, але тут будзем зыходзіць з сіл нашых супернікаў.

– Ці Будзеце Вы сачыць за астатнімі групамі першага раўнда або сканцэнтруецеся толькі на ўласных матчах?

– Звяртаю ўвагу на ўсіх, безумоўна, але нейкай пільнай увагі да іншых каманд няма. Самае галоўнае, як вы і сказалі, гэта свая група і свае падапечныя, – сказаў Малееў.