Усе навіны

Корзун пра медыялігу: «Мяне не ўзялі. Па медыйных якасцях не прайшоў»

6 верасня, 16:19

Паўабаронца «Шахцёра» Мікіта Корзун падзяліўся меркаваннем пра раiйскую аматарскую медыялігу. Раней мiнская каманда DMedia не здолела прайсці ў групавы этап лігі.

Нагадаем, Корзун планаваў выступаць за мiнскі «Інформ».

– Проста рабятам дапамагчы хацеў. Я магу ў медыялізе гуляць, магу на пяску, на снезе спакойна гуляць. Увогуле, усюды.

Але пакуль такіх планаў няма. Думаў дапамагчы хлопцам нашым, але мяне ў выніку не ўзялі ў склад. Я не медыйны проста. Па футбольных якасцях можа і прайшоў бы, але па медыйных не прайшоў, – сказаў Корзун.