Усе навіны

Ягор Карпіцкі: «Мне не змаглі зрабіць візу, таму я ў моладзевай зборнай»

7 верасня, 14:26
1

Беларускі нападаючы «Крылаў Саветаў» Ягор Карпіцкі распавёў, чаму не возьме ўдзел у матчах зборнай супраць Ізраілю і Андоры.

«Мяне выклікалі, трэнер мяне хацеў бачыць, але мне не змаглі зрабіць візу, таму я ў моладзевай зборнай. Трэба было на тры дні з'ехаць у Маскву, але праз пяць дзён у «Крылаў» была гульня. Лагічна, зразумела, што мяне не адпусцілі. Значыць, паедзем у кастрычніку», – сказаў Карпіцкі.