Усе навіны

Брат галкіпера данецкага «Шахцёра» Рызныка загінуў на вайне

12 верасня, 17:27

На вайне загінуў Сяргей Рызнык, брат галкіпера данецкага «Шахцёра» і зборнай Украіны Дзмітрыя Рызныка. Пра гэта сам футбаліст паведаміў ва інстаграме. «Родненькі, для цябе вайна скончылася. Мне балюча і страшна гэта ўсведамляць, што ты пайшоў, але пайшоў Героем. Ты мяне выгадаваў! Заўсёды быў маёй апорай! Заўсёды быў побач, калі было добра і дрэнна! І будзеш побач зараз назаўжды! Кахаю цябе, спі спакойна! 💔Слава Украіне! Героям Слава», - напісаў Зміцер Рызнык. Як паведамляе «Суспільне Навіны», Сяргей Рызнык пражываў у Палтаве. Загінуў 7 верасня ў выніку мінна-выбухной траўмы, атрыманай паблізу вёскі Наваегораўка Луганскай вобласці. У мужчыны было званне малодшы сяржант. Ён быў 1989 года нараджэння.