Усе навіны

Сігневіч будзе выступаць за «ДМедыя»

13 верасня, 22:30

Нападаючы Мікалай Сігневіч будзе выступаць за беларускую каманду пад расійскую аматарскую медыялігу – «ДМедыя».

Апошнім клубам форварда быў «Апалона Смірніс» з Д2 Грэцыі, за які ён выступаў са студзеня 2022 года. Там Сігневіч правёў 22 матчы, вызначыўся адным забітым мячом і адной галявой перадачай.

Адзначым, Сігневіч з'яўляецца фігурантам «чорнага спісу» так званага Мінспорту як мінімум з 48 прозвішчаў, у асноўным з удзельнікаў відэа супраць гвалту ў верасні 2020-га. З фігурантамі спісу клубам у рэжымнай Беларусі было забаронена заключаць кантракты.

Пазней стала вядома, што «Мінспорту» робіць выбарачныя выключэнні са спісу, на што могуць паўплываць прашэнні кіраўнікоў клубаў і ўдзел у рэжымных мерапрыемствах, аднак некаторым гульцам не дапамагае і гэта.