Усе навіны

Расіянін Бакланаў змяніў «Белшыну» на «Перасвет» з Д4 Расіі

14 верасня, 19:45

Расійскі абаронца Іван Бакланаў працягне кар'еру ў «Перасвеце» з ФНЛ-2 дывізіён Б (Д4 Расіі).

Папярэднім клубам Бакланава была «Белшына», да якой абаронца далучыўся ў сакавіку 2022 года, перайшоўшы з «Нёмана». Аднак у бягучым сезоне з-за траўмы ён так і не правёў за бабруйчан ніводнага матча.