Усе навіны

Нявінскі пра мінскае «Тарпеда»: «Былі грандыёзныя планы, але кіраўнік згарнуў праект»

16 верасня, 16:28

Беларускі трэнер Уладзімір Невінскі ўспомніў пра свой перыяд працы ў мінскім «Тарпеда».

– Пачатак вашай самастойнай трэнерскай кар'еры – мінскае «Тарпеда», 2018-ы год. Праз год каманда была расфармаваная. Якое становішча спраў у клубе было на момант вашага прыходу?

– Працаваў з пачатку 2018-га, мне патэлефанаваў Сяргей Кабельскі і прапанаваў дапамагаць яму. Зразумела, што толькі выйшлі ў вышэйшую лігу, і з тых хлопцаў, якія былі ў наяўнасці, стараліся выціскаць максімум. Кіраўніку не падабаўся вынік, які мы паказвалі. Кабельскага памянялі на Леаніда Лагуна, ён прапрацаваў нядоўга, і летам Міхаіл Міраненкаў прапанаваў узначаліць каманду мне. На той момант мы знаходзіліся на апошнім месцы: была складаная задача застацца ў вышэйшай лізе, але мы яе выканалі. На наступны год былі грандыёзныя планы: хацелі ўкладваць грошы, гадаваць сваіх футбалістаў і прадаваць, але кіраўнік згарнуў праект, фінансаванне спынілася, і летам каманда перастала існаваць, – сказаў Нявінскі.